Вялікая калекцыя мінералаў і горных парод прапанавана на выставе-кірмашы "Каменная казка"

24 февраля 2016

Яна адкрылася ў Белдзяржуніверсітэце. Наведвальнікі могуць таксама набыць вырабы рамеснікаў. Кірмаш аб'яднаў каля сотні майстроў і даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Конга. На выставе арганізаваны кінапаказы і прэзентацыі, сустрэчы з навукоўцамі і калекцыянерамі. Праверыць сапраўднасць камянёў можна ў экспрэс-гемалагічнай лабараторыі.

Надзея Шымбалёва, студэнтка геаграфічнага факультэта БДУ: "Мы дапамагаем вызначыць сапраўднасць мінералаў, устанавіць назвы. Распавесці наведвальнікам аб характэрных уласцівасцях. Для таго, каб чалавек які купляў выраб, меў уяўленне не толькі аб нейкіх знешніх характарыстыках".

Наведаць кірмаш можна да суботы. Паводле традыцыі ў дні выставы пройдзе конкурс на лепшую калекцыю і самае цікавае афармленне экспазіцыі.