Больш за тысячу грузавікоў стаяць на выездзе з Беларусі

23 октября 2017

Аб гэтым паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Самыя вялікія чэргі на мяжы з Літвой. Паводле інфармацыі на 6 раніцы, у пункце пропуску Каменны Лог- 270, на пагранпераходзе "Беняконі" - 187, у "Прывалцы" - 183, у "Катлоўцы" - 100 цяжкагрузаў. На мяжы з Латвіяй выезду чакаюць 170 фур, на беларуска-польскай мяжы - 175.