Больш за 30 брыгад хуткай дапамогі будуць дзяжурыць на Дзень Незалежнасці ў Мінску

27 июня 2018

А з 2 ліпеня супрацоўнікаў органаў унутраных спраў перавядуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Міліцыя нагадвае, што трапіць на тэрыторыю масавых гулянняў не змогуць асобы ў стане алкагольнага ап'янення. Пры надглядзе будуць канфіскоўвацца забароненыя прадметы і рэчывы. З іх пералікам можна азнаёміцца ля кантрольна-прапускных пунктаў.

Уладзімір Станілевіч, начальнік аддзела ўпраўлення аховы правапарадку ГУАПП МУС Беларусі:

"Нагадваем, традыцыйна ўсе месцы масавых мерапрыемстваў з вялікай колькасцю грамадзян будуць узятыя пад асаблівы кантроль. Забяспечана ачапленне перыметра, усталяваныя КПП, тэрыторыя будзе праверана сапёрна-піратэхнічнымі групамі. У Мінску плануецца больш за 150 КПП. Прычым асобныя КПП будуць выкарыстаныя для ветэранаў, інвалідаў і малалетніх дзяцей".

Падраздзяленні Асвод і МНС таксама будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. У месцах масавых гулянняў ратавальнікі выставяць спецтэхніку з асабовым складам на выпадак надзвычайных сітуацый. У ведамстве запэўнілі, што ўзмацненне не прывядзе да зніжэння ўзроўню абароны насельніцтва.