Больш чым 2 млн кветак упрыгожаць сталіцу

21 апреля 2020
Скульптуры з віёл і стылізаваныя кветнікі да 75-годдзя Перамогі. Больш чым  2 мільёны кветак упрыгожаць сталіцу гэтай вясной. Частку з іх высадзілі яшчэ восенню. Напрыклад, нарцысы і цюльпаны ўжо ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы. Астатнія пакуль падрастаюць у цяпліцах. Сваё месца яны зоймуць, як толькі  ўсталюецца цёплае надвор'е без начных замаразкаў. У Мінску паставяць і аб'ёмныя фігуры з кветак. Напрыклад, сустракаць аўтамабілістаў на Лагойскім  тракце будзе зубр-волат.