Больш за 140 выпадкаў захворванняў на адзёр зарэгістравана ў Беларусі

8 декабря 2023

Сёлета ў Беларусі зарэгістравана больш за 140 выпадкаў захворвання на адзёр. Толькі з лістапада - каля 90 чалавек. Амаль палова - дзеці да 18 гадоў. Прычына - заражаныя не прышчэпленыя альбо не маюць звестак аб вакцынацыі ў анамнезе. Выпадкі адзначаюцца на тэрыторыі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей і сталіцы. Самы бяспечны і эфектыўны спосаб абароны - вакцынацыя. На дадзены момант ва ўстановах аховы здароўя даступна два прэпараты: індыйскі і расійскі.

Лекавыя сродкі праходзяць кантроль якасці. Першая партыя паступіць у арганізацыі аховы здароўя на працягу двух тыдняў.