Больш за 137 тыс. беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі

5 мая 2021

У Беларусі актыўна працягваецца вакцынацыя насельніцтва. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, першы кампанент вакцыны ад каранавіруса ўжо атрымалі без малога 300 тысяч чалавек, больш за 137 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі. Звыш 400 тысяч чалавек зараз знаходзяцца ў спісах на атрыманне прышчэпкі ад COVID-19. Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб ролі вакцынацыі ў фарміраванні калектыўнага імунітэту.