Добраўпарадкаванне месцаў адпачынку: пясок на пляжах ачышчаюць спецыяльныя машыны

16 июля 2021

Спецыялісты Мінскай лесапаркавай гаспадаркі сталічным пляжам надаюць курортны выгляд. Зоны адпачынку каля вадаёмаў добраўпарадкоўваюць, кожны дзень прыбіраюць смецце на пляжах.  Ачышчаюць таксама і  пясок на набярэжных. Для гэтага выкарыстоўваюць спецыяльную прыбіральную машыну. Своеасаблівы "мабільны пыласос" рыхліць і прасейвае пясок, дастае  смецце з глыбіні 15-20 сантыметраў.  


Сёлета спецыялісты лесапаркавай гаспадаркі правялі падсыпку як на гарадскіх, так і на прыгарадных пляжах. Усяго прывезлі амаль 13 тыс. кубаметраў.  У наступным годзе работа па добраўпарадкаванні пляжаў будзе працягнута.