Дабрачынны марафон “Мірнае дзяцінства” стартаваў сёння ў Мінскай вобласці!

16 июня 2015

Пачалі з Пухавіцкага раёна. Артысты капэлы “Санорус” падрыхтавалі музычны падарунак для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі магчымасцямі. Слухачоў пазнаёмілі з нотнай граматай і расказалі аб гучанні струнных інструментаў, а таксама правялі віктарыну на веданне музычных кампазіцый. Адкрылі дабрачыннае свята запальным “Танга”.

Аляксандра Драгун прадоўжыць тэму.

Вязаць шалік і рукавіцы, плесці бранзалеты і завушніцы вучыць Дар’я Дзятко. Настаўніца па сабе ведае, што дзяўчатам у любую пару года хочацца выглядаць статна і не паўтарацца ў аксэсуарах. Таму гурток, якім кіруе Дар’я, бадай, самы запатрабаваны сярод прыгожай паловы.

Побач з творчай майстэрняй - памяшканне для рэлаксу. Крэпасці і беларускія пейзажы малююць пальцамі па пяску. Каму ж да спадобы гатаваць - у аддзяленні дзённага знаходжання праводзяць майстар-класы па кулінарыі. Вучаць гатаваць не ядомыя шэдэўры, а стравы, якія гэтыя падлеткі могуць зрабіць самастойна без дапамогі бацькоў.

Хтосьці ад нараджэння не чуе, хтосьці не можа размаўляць або хадзіць... Але ўсе падлеткі маюць патрэбу ў сяброўскіх размовах. Увагу і любоў яны атрымліваюць у сваім другім доме. Сёння хвалююцца асабліва - збіраюцца на музычную вечарыну.

Сёння дабрачынны марафон завітаў у Пухавіцкі раён. Артысты капэлы “Санорус” падрыхтавалі музычны падарунак. Слухачоў пазнаёмілі з нотнай граматай і расказалі аб струнных інструментах. Пасля правялі віктарыну на веданне музычных кампазіцый.

Адкрылі дабрачыннае свята запальным “Танга”. Пасля жвавую мелодыю змянілі лірычныя гукі.

Такія дабрачынныя вечары будуць ладзіцца ў Мінскай вобласці на працягу месяца. Ужо заўтра струнны квартэт прыедзе ў Стаўбцоўскі раён, каб больш дзяцей ахапіць музычнай тэрапіяй.