Бесчалавечнасць гітлераўцаў на акупаванай тэрыторыі не ведала межаў

5 мая 2013

Звычайны нацызм. Бесчалавечнасць гітлераўцаў на акупаванай тэрыторыі не ведала межаў. Нягледзячы на пол і ўзрост. Самымі прыдатнымі для крывавага апетыту нацыстаў у літаральным сэнсе былі дзеці ад 6 да 14 гадоў. Усё з-за хуткай рэгенерацыі юнай крыві.  Беларусь была зраненая кровазаборнымі і перасыльнымі канцлагерамі для дзяцей.


Пра недзіцячы жах юных беларусаў  - рэпартаж Яўгена Пуставога з дзіцячай Хатыні.


Кроў у 10-гадовай Кацюшы забіралі пяць тыдняў. У абмен на ваду. Дажыць да 80-годдзя Кацярыне Емяльянаўне дазволіла яе група крыві. Пашанцавала, што не першая. Нацызм у ступень бесчалавечнасці ўзвялі з педантычнай дакладнасцю. Дзіцячыя жыцці прыкавалі да залежнасці ад групы крыві. Першую выпампоўвалі адразу. Астатнія метадычна.  Унікальная сядзіба для Беларусі.

З 27 відаў ляпніны 11 у краіне не паўтараюцца. Згодна з загадам аматара скульптур Гітлера, помнік архітэктуры пераўтварылі ў дзіцячы донарскі канцлагер. Для  тысяч дзяцей гэта дарога аказалася ў адзін бок. Медыкі з сімволікай СС выкарыстаны матэрыял спальвалі - замяталі сляды. Так гэта гучыць з  вуснаў экскурсавода. А так сведкі. Своечасова паспелі савецкія салдаты. Фашыстам не дапамаглі нават пяць ліній абароны. Іх  таксама будавалі тымі рукамі, з чыіх  высмоктвалі кроў.

Вось яны спрабуюць закрыць сябе. Гэта дзявочыя. Дзявочыя невыпадкова.  Больш як у 35 тысяч юных беларусаў дзяцінства прайшло пад прыцэлам ахоўнікаў канцлагераў. Яны на знявечанай карце незламанай Беларусі. У граніце, нібы на дзіцячым целе, 16 ран. 16 канцлагераў. Ад перасыльных - адтуль зганялі ў Германію - да донарскіх.

Ад бесчалавечнасці дарослых на ўсім тэатры Другой сусветнай пацярпелі 14 мільёнаў  дзяцей. І толькі ў Беларусі ў Чырвоным Беразе  ўвекавечылі рэкі дзіцячай крыві. І сімвалічна, і манументальна. Дастаткова прачытаць ліст. Аўтар - дзяўчынка з горада Лёзна. Вязніца нямецкага барона па ўласнай волі памерла ў сваё 15-годдзе. Адгэтуль пачыналі сваю экспедыцыю ў Беларусь звяры Дырленвангера, якія знішчылі Хатынь. Ды і аўтар у манументаў адзін - Леанід Левін. Праўда, сваю ідэю дойлід увасобіў не адразу. У пачатку 90-х  дзядзькам ад палітыкі было не да памяці аб дзецях. Грошы знайшліся пасля ўмяшання Прэзідэнта.  

На парусах -  дзясяткі славянскіх імёнаў. Вынікі арыйскіх  справаздач новага парадку. Зараз гэтымі імёнамі называюць нованароджаных. За гэты тыдзень выбралі для пяці юных беларусаў.  Імёны дзяцей ад 8 да 14. Пра іх нават прырода памятае. І ў жыццесцвярджальнае сонечнае надвор'е цякуць слёзы.