Бялынічы рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства

26 августа 2020
Менш чым два тыдні застаецца да Дня беларускага пісьменства. Сёлета яго прымаюць магілёўскія Бялынічы. За чатыры месяцы горад літаральна перабудавалі зноў. Самае маштабнае культурнае абнаўленне ў музея Бялыніцкага-Бірулі - яго пашырылі ўдвая. Акрамя біяграфічнай галерэі самога жывапісца з'явілася першая ў гісторыі раёна краязнаўчая зала, а таксама  прастора для зменных экспазіцый і Зала духоўнасці з фрагментамі фрэскі разбуранага манастыра.

На час свята  невялікі райцэнтр ператворыцца ў кнігарню даўжынёй паўтара кіламетра. Асноўныя мерапрыемствы  (сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі выданняў)  адбудуцца 6 верасня.