Белтэлерадыёкампанія прэзентавала хранікальна-дакументальны цыкл Вялікая вайна

23 июля 2014

У пошуках сведак яны прайшлі з камерай нават па дне Нарачы! Да 100-годдзя Першай сусветнай Белтэлерадыёкампанія сёння прэзентавала хранікальна-дакументальны цыкл Вялікая вайна. Праект складаецца з чатырох серый, якія паэтапна распавядаюць пра тое, як развіваліся падзеі на нашых землях. Аўтары распавядаюць аб увядзенні ваеннага становішча, акупацыі, баявых аперацыях і, нарэшце, краху ўсіх варагуючых імперый. Экспертамі праекта сталі нашчадкі ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны, а таксама вядомыя гісторыкі.


Сёння ў канферэнц-зале галоўнага медыяхолдынга краіны адбыўся закрыты прэс-паказ першай серыі цыкла. А гледачы тэлеканала Беларусь 1 ацэняць праект Вялікая вайна ў панядзелак, 28 ліпеня, адразу пасля Панарамы.