Беларусы сталі пераможцамі міжнароднага турніру

17 декабря 2021

Юнацкая зборная Беларусі па пажарна-выратавальным спорце стала чэмпіёнам турніру "Калядныя старты" ў Санкт-Пецярбургу. На базе навучальна-трэніровачнага спартыўнага комплексу МНС Расіі за медалі змагаліся 16 зборных. Сярод юнакоў золата ў прадстаўнікоў Беларусі, серабро - у спартсменаў з Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта дзяржаўнай супрацьпажарнай службы, а бронзу заваявалі спартсмены Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. У агульнакамандным заліку нашы таксама сталі першымі.