Беларусы змогуць ездзіць у Ізраіль без віз ужо напрыканцы снежня

15 сентября 2014
Аб гэтым сёння журналістам паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал. Дыпламат падкрэсліў, што ў пятніцу ў Мінску чакаецца падпісанне дакумента аб беларуска-ізраільскім бязвізавым рэжыме. Праз 90 дзён ён уступіць у сілу. Пагадненне прадугледжвае, што беларусы змогуць свабодна заязджаць у Ізраіль, а ізраільцяне - у Беларусь, і знаходзіцца адпаведна ў іншай краіне 180 дзён за год. Пасол падкрэсліў, што новаўвядзенні датычацца толькі ўладальнікаў грамадзянскіх пашпартоў, але не дыпламатычных і службовых.