Беларусы актыўна вучаць замежныя мовы

19 июля 2013

Беларусы актыўна вучаць англійскую і нямецкую мовы, але папулярнымі становяцца і ўсходнія кірункі. Замежная мова патрэбная больш для зносін на адпачынку. І толькі ў апошнюю чаргу думаюць пра бізнэс або навучанне за мяжой. Сёння самыя актыўныя спажыўцы мовы ў Беларусі - гэта паўналетняя моладзь.

Больш падрабязна - Дзмітрый Цітоў.


Мова да вышэйшай давядзе адукацыі. Абітурыенты ў лінгвістычным могуць выбіраць пры паступленні з 19 замежных моў. Але толькі адзінкі, запаўняючы заяву на спецыяльнасць, задумваюцца, што іх чакае пасля 5 гадоў вучобы. Бюджэтнікаў размяркоўваюць настаўнікамі, а каму пашанцуе, трапіць у сферу міжнародных эканамічных адносін.


Алена Бяценя, прарэктар па навучальнай працы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта: Каля 30 працэнтаў заявак ад патэнцыйных працадаўцаў мы нават, на жаль, не здолелі задаволіць. У нас папросту не хапіла выпускнікоў, каб запоўніць усе заяўленыя вакантныя месцы.


Настаўнікаў звышдастаткова. А вось ведаць замежную мову (для сябе) хочуць далёка не многія.


У найбуйнейшай аўдытарскай кампаніі краіны конкурс 7 чалавек на адно рабочае месца і тэст па англіскай - асноўны бар'ер. Як адзначае кіраўнік кампаніі Павел Лашчанка, на гэтым этапе спатыкаецца і замежны інвестар, які не можа знайсці агульную мову з беларускім рынкам.


Павел Лашчанка, кіруючы партнёр аўдытарскай кампаніі: 3а апошнія гады адной з асноўных перашкод прытоку інвестыцый, паляпшэння інвестыцыйнага іміджу, замежныя кампаніі назвалі нізкі ўзровень англійскай мовы, як для супрацоўнікаў, так і для кіраўнікоў.


Актыўней за ўсіх у моўным кірунку развіваецца моладзь ад 16 і старэйшыя. А вось нагнаць выпушчанае - тое, што было 10, 20 гадоў назад, вельмі складана - гаворыць прадстаўнік найбуйнейшай моўнай школы ў нашай краіне.


Паводле даных моўных школ, яшчэ 15 гадоў таму каля 70 працэнтаў кліентаў прыходзілі на курсы англійскай і пачыналі з чыстага ліста. Зараз тэндэнцыя не можа не радаваць, і многія студэнты прыходзяць у моўныя школы з добрым багажом ведаў.


Беларусы сёння вывучаюць мову дзеля кар'ернага росту. Калі раней для многіх гэта было хобі, то сёння спосаб заробку. Павысіць статут, з'ездзіць у камандзіроўку. Чалавек становіцца касмапалітычным, і ў гэтым яму дапамагае замежная мова.