Беларускіх тавараў на прылаўках камерцыйных магазінаў стане больш

29 августа 2014

Першая фірмовая секцыя нашай прадукцыі адкрылася сёння ў Мінску. Больш як 20 беларускіх прадпрыемстваў канцэрна Беллегпрам прапанавалі свае тавары ў гіпермаркеце Еўраопт. У спецыяльным аддзеле каля паўтары тысяч найменняў тавараў лёгкай прамысловасці. Такія секцыі плануюць адкрыць і ў іншых буйных гандлёвых сетках Беларусі.


Акрамя таго, у фірмовай секцыі прапаноўваюць выгадныя ўмовы пакупкі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Ім падаецца скідка 10% на ўсе тавары. Таксама прадпрымальнікі могуць атрымаць выгадны хуткі крэдыт.