Беларускія вайскоўцы заваявалі золата конкурсу "Снайперскі рубеж"

7 августа 2018

Фінал праходзіў у Брэсцкім раёне. Сапернікамі былі каманды з Казахстана, Кітая і Расіі. Снайперская эстафета ў фінале, дыстанцыя адзін кіламетр з рознымі перашкодамі - ад дынамічных сцен і платоў, да рукаходаў і завалаў. Пасля ўдзельнікі стралялі з пісталета Макарава, снайперскай вінтоўкі і кідалі гранату. Па суме балаў наша зборная і стала лідарам. Другое месца - у каманды з Казахстана, бронзу падзялілі Расія і Кітай.

Ужо вядомыя вынікі іншых выпрабаванняў. Серабро ў беларускіх вайскоўцаў на конкурсе "Бяспечнае асяроддзе", "Інжынерная формула" і "Воін Садружнасці". Бронза ў конкурсе "Верны сябар". Завершацца Армейскія гульні 11 жніўня.