Беларускія ваенныя лётчыкі працягваюць падрыхтоўку да парада

5 мая 2020
Напярэдадні Мінабароны апублікавала відэа трэніроўкі авіяцыі ў паветры: шматцэлевыя знішчальнікі Су-30 і знішчальнікі МіГ-29 праходзяць усе этапы - ад узлёту да пасадкі. Плануецца, што ў парадным страі МіГі будуць ісці фігурай "страла", а самалёты Су праляцяць "тройкай". На парад знішчальнікі будуць узлятаць з аэрадрома базіравання ў Баранавічах.