Беларускія навукоўцы супрацоўнічаюць з расійскімі калегамі ў распрацоўцы касмічных тэхналогій

22 февраля 2018

Бюджэт чарговай праграмы Саюзнай дзяржавы ў ракетна-касмічнай галіне разлічаны амаль на 2 мільярды расійскіх рублёў. Беларускія навукоўцы працягваюць супрацоўніцтва з расійскімі калегамі ў распрацоўцы касмічных тэхналогій. Асноўная задача сумеснай праграмы - зніжэнне масы і габарытаў касмічных караблёў. Прадоўжыцца праект да 2020 года.

Зінаіда Пархомава, загадчыца аддзела Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі: "Ужо напрацаваны шэраг канструктарскай дакументацыі, шэраг тэхналагічнай дакументацыі. Праведзены даследаванні, накіраваныя на распрацоўку гэтых тэхналогій. Праграма завершыцца доследнымі тэхналогіямі і распрацоўкай доследных узораў".

Акрамя расійскіх калег Інстытут цепла- і масаабмену НАН Беларусі супрацоўнічае з навукоўцамі з Саудаўскай Аравіі, Кітая, В'етнама і Паўднёвай Карэі.