Беларускія навукоўцы будуць зарабляць больш

28 октября 2013

Беларускія навукоўцы будуць зарабляць больш, а Белбіяград - парк унікальных магчымасцяў і тэхналогій - да 2020 года стане рэальнасцю. Ва ўрадзе сёння абмеркавалі дзяржаўную праграму ўдасканалення беларускай навукі на найбліжэйшыя 2 гады - гэта кароткатэрміновы варыянт і максімум да 2025 - варыянт доўгатэрміновы. Плануецца, што праект будзе прапанаваны на разгляд Кіраўніку дзяржавы ўжо 1 лістапада. Удасканаленне закране і кадравую палітыку ў навуцы - стаўка зробленая на маладых навукоўцаў. Павінна вырасці і зарплата - яна, на думку распрацоўшчыкаў праграмы, можа адхіліцца ад адзінай тарыфнай сеткі, плюс да гэтага з'явіцца сістэма грантаў. Новае гучанне таксама атрымае экспертыза навуковых распрацовак.



А менавіта, стварэнне на тэрыторыі нашай краіны міжнародных інавацыйных цэнтраў. Што датычыцца нацыянальных даследчых лабараторый, то іх узначаляць беларускія навукоўцы з сусветнымі імёнамі. У цэлым плануецца, што да 2021 года ўсе навуковыя арганізацыі пяройдуць на пазабюджэтнае фінансаванне.