Беларускія ратавальнікі прайшлі акунанне на Вадохрышча аднымі з першых

18 января 2019

Аднымі з першых прайшлі акунанне на Вадохрышча на Цнянскім вадасховішчы беларускія ратавальнікі. У Мінску і наваколлях сёлета арганізаваны 7 такіх пунктаў. Усяго па краіне будуць працаваць больш за сто купеляў. У гэтых месцах будуць дзяжурыць медыкі, міліцыянеры і ратавальнікі.

Чакаецца, што сёлета ў купаннях на Вадохрышча ў Беларусі возьмуць удзел больш як 160 тысяч чалавек. Спецыяльныя месцы арганізаваныя ў дзясятках пунктаў па ўсёй краіне, а прайсці абрад будзе магчыма і ўвесь заўтрашні дзень. І хаця традыцыйных калядных маразоў сёння не прагназавалі, ветранае надвор'е сапраўды паказала, што акунанні не толькі акт ачышчэння духу, але і праверка цела.

Абрад апускання ў ваду для супрацоўнікаў МНС ужо стаў традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята. Адзначым, што акунуцца ў іардані сёння сабраліся як ратавальнікі, так і члены іх сем'яў.