Беларускія школьнікі прывезлі прызавыя месцы з Сусветнай алімпіяды па ментальнай арыфметыцы ў Дубаі

20 сентября 2021

Менавіта за імі будучыня. Беларускія школьнікі прывезлі  прызавыя месцы з Сусветнай алімпіяды па ментальнай арыфметыцы ў Дубаі. Вышэйшую ўзнагароду - кубак - у сваёй кваліфікацыйнай катэгорыі атрымалі  4-класнік Мікіта Паўлюкоўскі і 6-класнік Дзям'ян Грышакоў. За рэкордны час хлопчыкі  адымалі, складалі і памнажалі найскладанейшыя прыклады. Ментальная арыфметыка - гэта перш за ўсё  хуткаснае мышленне. Як школьнікі хутка лічаць у галаве - рэпартаж Юліі Хмель (відэа).