Беларускія кікбаксёры заваявалі 6 медалёў на чэмпіянаце свету

24 октября 2021
Удала для зборнай Беларусі завяршыўся чэмпіянат свету па кікбоксінгу, які праходзіў у Ліда ды Езола. 6 узнагарод - 2 залатыя, 1 сярэбраная і 3 бронзавыя - заваявалі нашы атлеты ў Італіі. Чэмпіёнамі планеты сталі Віктар Нечытайла і Максім Казаку, серабро ў актыве Сяргея Шмаргуна, бронзавыя медалі нашай краіне прынеслі Дзмітрый Сікорскі, Дзіяна Емельянава і Кірыл Варабей. У спаборніцтвах прынялі  ўдзел больш як 1500 спартсменаў з 65 краін.