Беларуская моладзь паказвае высокую палітычную актыўнасць падчас сёлетняй парламенцкай кампаніі

19 августа 2016

Аб гэтым сёння было заяўлена ў Мінску на праекце Саюза моладзі "Адкрыты дыялог". Парламенцкія выбары сталі асноўнай тэмай дыскусійнай пляцоўкі. У ролі суразмоўцаў больш як 100 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта прадстаўнікі камісій, нацыянальныя назіральнікі, а таксама назіральнікі місіі ад АБСЕ. Асаблівую ўвагу надалі тым, хто падчас выбараў выступіць у ролі назіральнікаў ад Саюза моладзі і прама зараз праходзіць навучанне на спецыяльных курсах па палітычнай пісьменнасці.

Да дня правядзення выбараў адкрытыя дыялогі пройдуць па ўсёй краіне. Прычым, у рэгіёнах тэмамі для дыскусіі стануць не толькі выбарчае заканадаўства і адказнасць кожнага адносна палітычнай падзеі, што адбудзецца, але і інавацыйныя стартапы, культурныя і сацыяльныя праекты.