Беларуская касметыка "На кантролі Прэзідэнта"

15 января 2020
Беларусь умацоўвае імідж касметычнай галіны краіны. Кампаніі штогод выпускаюць сотні навінак, аб упадабаных  прадуктах расказваюць  блогеры, лепшае піяраць  візажысты. У тым, што беларуская касметыка яшчэ ніколі не была так папулярна, як сёння, упэўніліся і нашы карэспандэнты. Як вынаходзяць формулы прыгажосці? Што ў беларускіх крэмах і памадах? А заадно ў касметычках  беларусак. Сучасная б’юці-кухня - у чарговай серыі нашага праекта "На кантролі Прэзідэнта". Сёння ўвечар пасля "Панарамы".