Беларуская і кітайская акадэміі кіраванняў рыхтуюць да падпісання пагадненне аб супрацоўніцтве

23 августа 2016

Асноўныя пункты дакумента абмеркавалі сёння ў Мінску на сустрэчы кіраўніцтва двух навучальных устаноў. Навукоўцы і педагогі дзвюх краін гаварылі аб асаблівасцях кіраўніцкай адукацыі, навукова-даследчай дзейнасці, сумесных праграмах і арганізацыі абменаў прафесарскага складу беларускай і кітайскай акадэмій. Беларусі цікавы кітайскі вопыт падрыхтоўкі менеджараў і кіраўнікоў для дзяржпрадпрыемстваў, а таксама кадраў для працы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Поўны тэкст пагаднення аб супрацоўніцтве сёння перадалі партнёрам. І бакі дамовіліся падпісаць яго ў Кітаі падчас прыезду дэлегацыі нашай Акадэміі кіравання ў КНР.