Беларусам прапануюць скласці генетычны пашпарт

29 марта 2013
Пра спартыўную будучыню можна даведацца ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Вынослівасць, хуткасць, сіла - даследаванні генаў паказваюць, каму адкрытая дарога ў той ці іншы вялікі спорт, а каму лепш пераарыентавацца. Дарэчы, у генетычным пашпарце паказваюцца і вынікі даследаванняў генаў, якія вызначаюць схільнасць да захворванняў. Пад прыцэлам вучоных дыябет, астэапароз, бранхіяльная астма і алергія, сардэчна-сасудзістыя захворванні. Тэсты на анкалогію не праводзяць.

Праз два-тры тыдні вы атрымліваеце генетычны пашпарт. Тэсціраванне аднаго гена каштуе 140 тысяч рублёў. Хочаце вызначыць этнагеаграфічнае паходжанне далёкіх продкаў - цана больш за паўтара мільёна рублёў. Заказаць можна і эксклюзіў - генную карціну. Любога памеру і дызайну. Гэта, вядома, не Уорхал і не Кандзінскі, але ад гэтага такая карціна не менш каштоўная. Гены чалавека па-свойму непаўторныя. Такіх і ў такім выглядзе дакладна ні ў каго няма.
Пакуль генная пашпартызацыя беларусаў толькі набірае папулярнасць. З пачатку года дакументы атрымалі больш за 30 чалавек. З такімі аргументамі на руках, гавораць, і на сваё здароўе глядзіш па-новаму, і з ўрачамі размаўляеш іншай мовай.