БЕЛАЗу - 75! 24 верасня чакаюць усіх ахвотнікаў на дзень адчыненых дзвярэй

22 сентября 2023

Прадпрыемствы машынабудавання нашай краіны рыхтуюцца адзначыць сваё прафесійнае свята ў гэту нядзелю. А ўжо заўтра насычаная праграма чакае горад Жодзіна. БЕЛАЗу - 75! У гонар юбілею будзе некалькі прэм'ер ноу-хау, сярод якіх і гідраўлічны экскаватар на гусенічнай хадзе. Сёння экспарт кар'ернай тэхнікі толькі ў рэгіёны Расіі набліжаецца да рэкорднага мільярда долараў. А сярод мадэляў-бестселераў усё больш заяўляюць пра сябе самазвалы звышвялікай грузападымальнасці. Напрыклад, на 130 тон.

У нядзелю, 24 верасня, з 10:00 БЕЛАЗ будзе даступны для ўсіх, хто пажадае. Юбілей гіганта беларускага машынабудавання дапоўніць дзень адчыненых дзвярэй. Дзяцей і дарослых чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі і, вядома, выстава тэхнікі.