У Беларусі пашыраныя катэгорыі дзяцей-сірот, якія атрымліваюць пенсіі

18 февраля 2015

Гэты ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. У адпаведнасці з дакументам, дзецям-сіротам і дзецям, пакінутым без апекі бацькоў, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу выплата пенсій будзе ажыццяўляцца ў поўным аб'ёме, роўна як і тым, хто знаходзіцца на іншых формах сямейнага ўладкавання. Прыняцце ўказу сведчыць аб дзяржаўнай падтрымцы і сацыяльнай абароне дзяцей-сірот.