Беларусбанк папярэджвае трымальнікаў карт аб магчымым махлярстве

24 июня 2013

Беларусбанк папярэджвае трымальнікаў плацежных карт: калі вам прыйшло СМС з інфармацыяй, што карта заблакіраваная, і просьбай патэлефанаваць па пэўным нумары, лепш звярнуцца ў банк па месцы адкрыцця рахунку для высвятлення сітуацыі. Гэта могуць быць махлярскія дзеянні. Беларусбанк ніякіх паведамленняў не адпраўляў. Банк таксама просіць усіх, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, паведамляць пра яе ў кантакт-цэнтр Беларусбанка.