Беларусь упершыню паўдзельнічала ў даследаванні ўзроўню адукацыі

3 декабря 2019
Беларускія школьнікі паказалі годны вынік  у міжнародным даследаванні ўзроўню адукацыі PISA. Наша краіна прыняла ўдзел у маніторынгу ўпершыню і адразу апынулася ў залатой сярэдзіне. 36 месца з 79 краін-удзельніц.

У даследаванні прымалі ўдзел 15-гадовыя школьнікі з 236 устаноў адукацыі. Гэта школы, гімназіі, ліцэі і каледжы. Выбарку арганізацый праводзіла амерыканская кампанія выпадковым чынам.

Для даследавання  школьнікі  прайшлі тэст па трох кірунках: матэматыка, чытацкая дасведчанасць і прыродазнаўства.

Таксама па выніках міжнароднага даследавання будзе карэктавацца школьная праграма. А ў 2021 годзе наша краіна зноў возьме ўдзел у сусветным маніторынгу адукацыі.