Беларусь стала самай папулярнай краінай для экскурсій у расійскіх турыстаў сярод краін СНД

24 февраля 2019

У пяцёрцы таксама Казахстан, Азербайджан, Узбекістан і Арменія. Рэйтынг складзены аналітычным агенцтвам "ТурСтат". Традыцыйна ў турыстаў выклікае цікавасць Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Мірскі і Нясвіжскі замкі, гарналыжныя курорты "Сілічы" і "Лагойск", а таксама нашы аграсядзібы. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, Беларусь у 2018 годзе наведалі амаль 5 мільёнаў замежных грамадзян. Часцей за ўсё гэта турысты з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі.