Беларусь адзначае Міжнародны дзень сям'і

15 мая 2015

У краіне пачалі распрацоўку новай нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на наступныя пяць гадоў. Як паведамілі ў Мінпрацы, канцэпцыю новага стратэгічнага дакумента ў пачатку красавіка адобрылі на пасяджэнні Нацыянальнага камітэта па народанасельніцтве пры Савеце Міністраў. Зараз у Беларусі захоўваецца дадатны прырост насельніцтва. Летась на свет з'явілася амаль 120 000 дзяцей. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 20 гадоў. А толькі за студзень-сакавік гэтага года нарадзілася каля 28 000 дзяцей. Гэта значна больш, чым за тры месяцы 2014.

Марына Арцёменка, намначальніка аддзела Міністэрства працы і сацабароны Беларусі: "Адзначаецца сёння большы ўдзел бацькоў у выхаванні дзяцей. Мы гэта вельмі назіраем па статыстыцы: больш бацькоў афармляюць водпуск па доглядзе дзяцей. Cтараемся зрабіць усё, для таго каб, па-першае, гэта роўны ўдзел абодвух бацькоў. Гэта вельмі важна для выхавання, для паўнавартаснага выхавання і развіцця дзіцяці. І, безумоўна, мы над гэтымі пытаннямі вельмі актыўна працуем і будзем развіваць іх у праграме нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі на наступную пяцігодку".

Тэма адказнасці мужчын сёлета стала сімвалічным тэгам Міжнароднага дня сям'і. Такім чынам эксперты ў галіне сямейнай палітыкі чарговы раз ужо на міжнародным узроўні падкрэсліваюць важнасць ролі мужа і бацькі ў сям'і.