Беларусь сёння адзначае Дзень аўтамабіліста і дарожніка

27 октября 2013
Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу краіны гэтая галіна актыўна развіваецца. Сетка беларускіх аўтамабільных дарог складае больш за 86 тысяч кіламетраў. У найбліжэйшыя гады будуць рэканструяваныя і пабудаваныя магістралі, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі. Важнай задачай галіны з'яўляецца падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.