Беларусь памятае: Вахта Памяці па месцах баёў Вялікай Айчыннай стартавала ў Шклоўскім раёне

13 мая 2021

У экспедыцыі па пошуку раней невядомых воінскіх пахаванняў бяруць удзел прадстаўнікі гісторыка-патрыятычнага клуба "Вікру" і 52-га спецбатальёна Мінабароны. Першыя знаходкі зроблены недалёка ад вёскі Аўгустова. Тут у ліпені 1941-га праходзіла лінія абароны, дыслакаваліся 110-я Тульская і 53-я Саратаўская стралковыя дывізіі. Многія байцы дагэтуль лічацца прапаўшымі без весткі.

Падчас экспедыцыі да падножжа абеліскаў у гонар загінуўшых воінаў будуць ускладзены кветкі, а памяць аб героях ушануюць хвілінай маўчання.