"Беларусь памятае". Леанід Бяда

3 марта 2019

Сама назва "Беларусь памятае" гаворыць ярчэй за любыя дыскусіі. Звычайна гавораць: смерць аднаго - трагедыя, а смерць мільёнаў - статыстыка. Мы з гэтым у корані не згодныя, таму і запусцілі аднайменны праект аб героях былых часоў і іх нашчадках. І наступны герой нашага праекта "Беларусь памятае" - заваёўнік беларускага неба і бяда для лётчыкаў "люфтвафе". Легенда ваеннай авіяцыі - Леанід Бяда.

Двойчы Герой Савецкага Саюза падчас вайны здзейсніў 214 баявых вылетаў! Са сваёй эскадрылляй на штурмавіку Іл-2 па-майстэрску атакаваў нямецкія танкі, артылерыйскія батарэі, аэрадромы, эшалоны і аўтакалоны. Сваю першую ўзнагароду, ордэн Чырвонай Зоркі, лётчык атрымаў у баі пад Сталінградам. У 1942 годзе падчас авіяналёту нямецкія знішчальнікі літаральна здзіравілі штурмавік Леаніда Бяды. Лётчыка ранілі, але ён паспеў скінуць боепрыпасы на нямецкі эшалон і вярнуўся на свой аэрадром.

 

За час ваеннай службы лётчык-штурмавік сабраў на кіцелі мноства ордэнаў і медалёў. Але яго галоўная ўзнагарода, лічаць родныя, вуліца ў цэнтры Мінска, якая ўжо шмат гадоў носіць імя Леаніда Бяды. Яго подзвігу Белтэлерадыёкампанія прысвячае гэты ролік (відэа).