Беларусь адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці

4 июля 2016

Сёлета ён стаў асабліва ўрачыстым, бо мы адсвяткавалі 25 гадоў сваёй незалежнай суверэннай гісторыі. Урачыстасці прайшлі па ўсёй краіне. Цэнтрам па традыцыі стала сталіца.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з відовішчнага парада войскаў Мінскага гарнізона ля стэлы на праспекце Пераможцаў. У ваенным шоу ўдзельнічалі каля 5 000 салдатаў, больш за 130 адзінак баявой тэхнікі, 44 самалёты і верталёты, бамбардзіроўшчыкі Су-34, знішчальнікі Су-30 і верталёты К-52 "Алігатар". У Беларусі працягнецца ўмацаванне арміі і аснашчэнне яе самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі, заявіў Прэзідэнт, калі выступаў на парадзе.

У Мінску на відовішчны парад сабраліся жыхары з усёй краіны, а таксама з-за мяжы. Гледачы змаглі ўпэўніцца ў бездакорнай гатовасці беларускіх войскаў. У парадзе ўдзельнічаў у тым ліку і гонар айчыннага абаронна-прамысловага комплексу - рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланез", а таксама комплексы С-300, якія здольныя весці барацьбу з любымі паветранымі цэлямі. Працягнулася шоу паветраным парадам. У небе над Мінскам гледачы ўбачылі фігуры вышэйшага пілатажу.

Эфектным фіналам ваеннай часткі парада стала выступленне роты ганаровай варты. Беларуская лічыцца адной з лепшых у свеце. Гэты раз гледачам паказалі новыя найскладанейшыя элементы. Каб дамагчыся такой выразнасці дзеянняў, неабходныя месяцы напружаных трэніровак.

Фінальным відовішчным акордам афіцыйных урачыстасцяў стаў масавы нумар да Дня Незалежнасці, у якім удзельнічалі дзве з паловай тысячы чалавек. Прэм'ера і харэаграфічная, і музычная. Упершыню прагучала песня, напісаная спецыяльна да гэтага свята.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя

09.05.2024 21:17
Рядом с белорусами 9 Мая - непременно Президент. Для Александра Лукашенко это ежегодная традиция - лично принимать участие в торжественных мероприятиях в этот день. Напомним, сегодня вечером на площади Победы прошла церемония возложения цветов и венков. Сразу после Президент пообщался с журналистами. Александр Лукашенко поделился впечатлениями от парада на Красной площади в Москве. Не успел белорусский лидер вернуться из российской столицы, как в медиа уже начали появляться сообщения, мол, парад уже не тот, и по численности военной техники он поставил антирекорд в истории современной России. Наш Президент так не считает! По его мнению, все было организовано тонко и продуманно. Спросили белорусского лидера и о тренировке ядерных сил. Президент еще раз подчеркнул, ядерное оружие для Беларуси и России - это исключительно оружие сдерживания. Попросили Президента прокомментировать бегство польского судьи. Напомним, на днях польский судья, диссидент Томаш Шмидт, попросил защиты у белорусских властей. По мнению Александра Лукашенко, это "удар под дых властям Польши".