Беларусь адзначае Дзень ваенна-паветраных сіл

20 августа 2017

Яны па праве лічацца гонарам беларусаў. Авіятары праяўлялі мужнасць і гераізм у гады вайны, выконваючы інтэрнацыянальны доўг і ліквідуючы наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Краіна ганарыцца сваімі касманаўтамі. Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі. Сучаснае пакаленне воінаў ВПС годна працягвае баявыя традыцыі сваіх гераічных папярэднікаў. Сёння ў ВПС рэгулярна праводзяцца лётна-метадычныя зборы і вучэнні. Баявы патэнцыял узнімаюць і новыя ўзоры ўзбраення.

Аляксандр Караў, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА - начальнік авіяцыі Беларусі:

"Тыя магчымасці, пра якія мы гаворым, якія з'явіліся з атрыманнем новай тэхнікі, са з'яўленнем новых сродкаў навігацыі, забеспячэннем радыётэхнічнай інфармацыяй, таму што авіяцыя не можа быць без забеспячэння іншых відаў, яны дазваляюць пашыраць і нарошчваць гэту базу, дазваляюць выконваць задачы крыху на іншым узроўні. Гэта значыць за кошт новага якаснага падыходу мы можам меншай колькасцю выконваць той жа аб'ём задач. Я лічу, гэта нядрэнна, гэта таксама павышае баяздольнасць нашай арміі".

Напярэдадні дня ВПС і СПА свята па традыцыі адзначылі яркім авіяцыйным шоу на аэрадроме Баравая.