Беларусь і Расія праз два гады плануюць правесці сумеснае стратэгічнае вучэнне

21 октября 2015

Зусім рэальныя планы на зусім аглядную будучыню строяць Беларусь і Расія. Краіны-саюзніцы праз 2 гады плануюць правесці сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017".

Яно пройдзе на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў. Пра гэта сёння паведаміў Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу па выніках  калегіі абаронных ведамстваў. На пасяджэнні падведзены вынікі сумесных вучэнняў "Шчыт Саюза - 2015", якія, паводле ацэнкі вайскоўцаў, пацвердзілі высокі ўзровень узаемадзеяння краін у ваеннай сферы і ўмацаванні пазіцый Саюзнай дзяржавы як гаранта ваеннай бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Таксама ўдзельнікі калегіі разгледзелі  актуальныя пытанні ваеннага супрацоўніцтва.

Сёння міністр абароны Расіі перадаў беларускаму калегу сцяг 214-й паветрана-дэсантнай брыгады, якая ваявала на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сфарміравана яна была ў 1938 годзе ў горадзе Марна Горка. Як адзначыў кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Андрэй Раўкоў, баявая рэліквія зойме месца не ў музеі, яна стане памятным сцягам камандавання Сіл спецыяльных аперацый, сімвалізуючы воінскі гонар, доблесць і славу.