Беларусь і Кітай вядуць перамовы аб стварэнні сумеснага касмічнага спадарожніка

28 августа 2018

Аб гэтым стала вядома сёння па выніках прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў Прэзідыума Акадэміі навук. Таксама беларускія навукоўцы сумесна з расійскімі калегамі распрацоўваюць новы апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі.

Эскізны праект будзе гатовы да снежня. Адзін з кірункаў касмічнай дзейнасці Беларусі - стварэнне нанаспадарожніка для навучальнага працэсу. Яго плануюць запусціць у канцы гэтага - у пачатку 2019 года. Даныя з апарата будуць паступаць у лабараторыі для рэалізацыі навуковых праектаў.

Сяргей Залатой, дырэктар НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі":

"Рэальна гэта нанаспадарожнікі, у іх вагавы дыяпазон - кілаграм і пяць кілаграмаў. Адзін з кірункаў, які актыўна зараз ва ўсім свеце выкарыстоўваецца, гэта стварэнне тэлекамунікацыйных спадарожнікаў, якія маглі б існаваць у космасе. Яны павінны быць лёгкімі і мець пэўныя характарыстыкі па каналах сувязі".

Нагадаем, 10 верасня ў Мінску стартуе 31-ы Міжнародны касмічны кангрэс. У Мінску чакаюць парадку 90 касманаўтаў з усяго свету, а таксама экспертаў у галіне засваення космасу. Самыя шматлікія дэлегацыі - з Расіі, ЗША, Германіі і Нідэрландаў.