Беларусь і Італія абмеркавалі задачы па падтрыманні міжнароднага міру

6 декабря 2019
Двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне міратворчых місій. Прадстаўнікі Узброеных сіл Італіі і Беларускага ваеннага ведамства абмеркавалі сумеснае выкананне задач па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі. 

Аснова беларускага патэнцыялу - міратворчая рота 103-ай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Падраздзяленне складаецца выключна з кантрактнікаў. 5 беларускіх міратворцаў зараз знаходзяцца ў Ліване ў саставе Часовых сіл ААН. Яшчэ ў кастрычніку было падпісана тэхнічнае пагадненне паміж вайскоўцамі Беларусі і Італіі аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае павелічэнне беларускага кантынгенту ў Ліванскай місіі.