Беларусь рыхтуецца да маштабных святкаванняў Дня Незалежнасці

14 июня 2018

Менш як тры тыдні застаецца да святкавання Дня Незалежнасці. Уся краіна рыхтуецца да маштабных гулянняў. Рэгулярна ля стэлы праходзяць рэпетыцыі роты ганаровай варты. Чаканны крок і захапляльныя элементы. Поўнасцю пляц-канцэрт гледачы ўбачаць толькі 3 Ліпеня.

А пакуль сёння ў цэнтры Мінска вайскоўцы правядуць чарговую трэніроўку, таму ўчастак ад праспекта Машэрава да вуліцы Даўмана будзе закрыты для руху транспарту, у тым ліку і грамадскага. Нельга будзе праехаць з 9 да 11 вечара.

Ваенную тэхніку таксама рыхтуюць да парада. Гэтыя рэпетыцыі праходзяць на аэрадроме ў Ліпках. Сёння а 8 гадзіне вечара на 30 хвілін спыняць знешняе кальцо МКАД - ад Байкальскай да вуліцы Скарыны. У гэты час калона адправіцца з палігона Ліпкі ў месцы свайго размяшчэння.