Беларусь змагаецца за месца ў Савеце Бяспекі ААН

6 июня 2023

Сёння ў Нью-Ёрку адбудзецца галасаванне на выбарах непастаяннага члена Савета Бяспекі ААН на наступныя два гады. Прайшло больш за 15 гадоў з таго часу, як Беларусь падала сваю заяўку на выбранне ў Савет Бяспекі, і да самага апошняга часу была адзіным кандыдатам ад усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы. Аднак парушаючы ўсе пагадненні і прынцыпы дыпламатыі на гэты ж тэрмін вылучылася Славенія, хаця раней падавала заяўку на 2042-2043 гады. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў упэўнены: такое рашэнне было прынята Люблянай і яе партнёрамі, каб пакараць Мінск за яго незалежную знешнюю палітыку. А ў МЗС не сумняваюцца, што Славенія выстаўлена з галоўнай мэтай: не дапусціць абрання Беларусі і ўзмацніць пазіцыі палітычнага Захаду ў складзе Савета Бяспекі ААН, што чарговы раз даказвае імкненне калектыўнага Захаду кантраляваць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый насуперак прынцыпам раўнапраўя, узаемнай павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, закладзеным у яе аснову.