Баркалабаўскі жаночы манастыр святкуе 380-годдзе

11 июня 2021
Свята-Узнясенскі баркалабаўскі жаночы манастыр святкуе 380-годдзе. За гэтыя гады ён стаў папулярным месцам паломніцтва вернікаў і турыстаў. Тут у адноўленым храме знаходзіцца галоўная яго каштоўнасць: цудатворная Баркалабаўская ікона Божай Маці. Каб пакланіцца ёй, прыязджаюць з усяго свету. Вядомая мясціна і Баркулабаўскім летапісам. Адраджэнне манастыра пачалося ў 2008 годзе. У гонар яго дня нараджэння прайшла святочная літургія.

З заклікам аб міры перад вернікамі баркалабаўскага манастыра выступілі святары. Былі ўручаны падарункі, адзначаны дзень і крыжовым ходам.