Бабіна лета ўносіць карэктывы ў пачатак абагравальнага сезона

5 октября 2023

Цёплае надвор'е ўносіць свае карэктывы ў пачатак ацяпляльнага сезона. Даты ссоўваюцца на пазнейшыя тэрміны. Так, у дзіцячых садах, школах, паліклініках і бальніцах пачнуць тапіць, калі сярэднесутачная тэмпература пратрымаецца ніжэй за 10 градусаў цяпла на працягу пяці дзён. Для жылфонду сярэдні паказчык - 8 цяпла. Апошнімі батарэі ўключаць у адміністрацыйных і вытворчых будынках. Летась ацяпленне ў дамах беларусаў пачалі ўключаць ужо ў 20-х ліках верасня.