Аўтарскі навагодні дэкор, зроблены ў Беларусі

29 ноября 2014

Аўтарскі навагодні дэкор, зроблены ў Беларусі. Так ужо склалася, што апошнюю фабрыку шкляных ёлачных цацак закрылі яшчэ ў 2005.


Куды ісці шукальнікам беларускіх ёлачных цацак, колькі каштуюць шкляныя шары, распісаныя ўручную, і як да Новага года ўпрыгожаць галоўную ёлку краіны, даведалася Паліна Іванча.


Прырода пад шклом, або, дакладней, у гэтым шкляным шары, застыгла яшчэ з лета. Ёлачныя ўпрыгожванні ручной працы з прыстаўкай эка - апошняя тэндэнцыя навагодняга дэкору ў Беларусі.


Упершыню шклянымі шарамі ёлку ўпрыгожылі ў Германіі ў 1848 годзе. Гэта здарылася ад неўраджаю яблыкаў, бо менавіта гэты плод, а таксама цукеркі і пернікі служылі асноўным ёлачным дэкорам. У той год нямецкія шкловыдзімальшчыкі паспрабавалі стварыць яблыкі шкляныя, каб хоць неяк кампенсаваць адсутнасць сапраўдных. Пазней з'явіўся ручны роспіс.


За дзень адзін майстар размалёўвае каля 30 такіх шкляных шароў. На фабрыцы ёлачных цацак хуткасць вышэйшая. Там мастак можа распісаць і сто пяцьдзясят упрыгожванняў. Розніца, зразумела, ва ўнікальнасці вырабу.


У Беларусі ўпрыгожванні сёння хутчэй аўтарскія, чым канвеерныя. З навагодняй атрыбутыкі ў нас вырабляюць на прадпрыемствах толькі мішуру і гірлянды. Усё астатняе - імпарт.


Тая самая душа ператварае беларускае азімае жыта ў навагоднія шарыкі, званкі або падковы. Ёлачныя цацкі з саломкі, а таксама дрэва, ільну, бурштыну можна знайсці на паліцах галерэі Нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Сюды свае работы прыносяць больш як восемсот беларускіх майстроў.


Галоўную навагоднюю ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы ўпрыгожаць сем тысяч лямпачак. Гама будзе складацца з чатырох колераў: сіняга, чырвонага, зялёнага і белага. Замест традыцыйных цацак на галінках дрэва размесцяць відарысы галоўных славутасцяў краіны. Ілюмінацыя заззяе 15 снежня.


Вячаслаў Сахарчук, начальнік сектара УП Мінгарсвятло: Сёлета будуць навінкі для мінчан і гасцей горада менавіта ў паказе аб'ёмных фігур на асноўных пляцоўках горада. Гэта будзе 3Д-канструкцыя, вялікіх памераў, святлівая, з дынамікай.


Ва ўсіх гірляндах гараць эканамічныя святлодыёды. Ужо шэсць гадоў гарадская ілюмінацыя на энергазберагальным рэжыме. Сёлета сталіца заззяе яшчэ ярчэй: у леташнім спісе вуліц, якія абавязкова ўпрыгожаць, з'явілася некалькі новых назваў. Цалкам жа мантаж навагодняй ілюмінацыі завершаць ужо да дзясятага снежня.