Аўтарскі роспіс па шкле ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна

26 января 2022
Казачныя персанажы, паляўнічыя-рыбаловы і цэлае шахматнае каралеўства! Больш за 50 прац у тэхніцы "роспіс па шкле" экспануюць у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. Выявы сваіх герояў Таццяна Абросімава стварае  ў адпаведнасці з формай шкляной асновы. Бутэлькі з'яўляюцца своеасаблівымі манекенамі для аўтарскіх убораў, створаных пры дапамозе акрылавых фарбаў, клею і дэкаратыўных упрыгажэнняў. У яе міні-скульптурах - каларыстыка ўсходняга арнаменту, тэмы вады, жывёл, краявіды розных краін і любімага Мінска. Серыя работ прысвечана сімвалу года - Тыгру.

Роспіс па шкле не адзіны від прыкладнога мастацтва, якім захапляецца аўтар выставы.  Таццяна Абросімава  піша краявіды, нацюрморты, лепіць з гліны і выпальвае па тканіне.