Аўтапрабег "Сімвал адзінства" ў Мінскай вобласці – у мінулым 11 дзён шляху і 5 тысяч кіламетраў

13 сентября 2021

Сваю пазіцыю не саромеюцца адстойваць удзельнікі  патрыятычнага аўтапрабегу "Сімвал адзінства", ён ахапіў усю Беларусь і ўжо набліжаецца да фінішу. У мінулым 11 дзён у шляху і 5 тысяч кіламетраў.  Эстафету прыняла Мінская вобласць. Сёння калона ўрачыста праехала па паўднёвых гарадах цэнтральнага рэгіёна праз Любань, Клецк, Салігорск, Нясвіж. Удзельнікі наведалі памятныя месцы, ушанавалі памяць абаронцаў, герояў Вялікай Айчыннай. Мясцовыя жыхары сустракалі ўдзельнікаў аўтапрабегу не толькі добрым настроем. Перадавалі сабранае збожжа новага ўраджаю для будучых караваяў, якія спякуць да Дня адзінства - 17 верасня.