Аўтобус з пацярпелымі беларусамі адправіцца ў Санкт-Пецярбург ужо найбліжэйшым часам

23 марта 2018

Аўтобус з пацярпелымі беларусамі, якія не маюць патрэбы ў шпіталізацыі, адправіцца ў Санкт-Пецярбург ужо найбліжэйшым часам.

Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі, распараджэнне выдзеліць беларусам новы аўтобус, які даставіць іх у пункт прызначэння, даў асабіста губернатар Пскоўскай вобласці. Нагадаю, аварыя адбылася раніцай на трасе Е-95. Кіроўца аўтамабіля "жыгулі" заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. У выніку аўтобус перавярнуўся.

Як нам паведаміў старшыня Дзяржкамітэта па ахове здароўя Пскоўскай вобласці Ігар Патапаў, з 52-х чалавек па меддапамогу звярнуліся 29. На гэты момант у бальніцах Пскова застаюцца 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Аляксандр Бабровіч, 2-і сакратар консульскага аддзела пасольства Беларусі ў г. Маскве:

"Стан іх здароўя ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. У асноўным гэта страсенні і ўдары. Пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення МНС па Пскоўскай вобласці і адсочвае сітуацыю па стане здароўя грамадзян, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя Пскоўскай вобласці".

Пасажыры, якім не патрэбна была меддапамога, часова размешчаныя ў Струга-Красненскай сярэдняй школе. Частка самастойна адправілася ў Санкт-Пецярбург. Як высветлілася, сярод пасажыраў былі гімнасткі з мінскага клуба "Сільфіда", якія ехалі ў Санкт-Пецярбург на спаборніцтвы. Нашы дыпламаты прадоўжаць сачыць за сітуацыяй.