Аварыйныя брыгады ліквідуюць наступствы штармавога ветру ў Беларусі

9 октября 2023

У Беларусі ліквідуюць наступствы штармавога ветру. За мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў больш чым 800 населеных пунктах. Ад наступстваў непагадзі найбольш пацярпелі Бабруйскі, Пухавіцкі, Баранавіцкі, Гомельскі і Мінскі раёны.

Падзенне дрэў і галін на лініі электраперадачы стала асноўнай прычынай адключэнняў. У аднаўленчых работах былі задзейнічаны 231 аварыйная брыгада і 242 адзінкі тэхнікі.

На 7 гадзін раніцы панядзелка, 9 кастрычніка, перабоі са святлом зафіксаваныя ў 11 населеных пунктах Беларусі.

Аранжавы ўзровень небяспекі сіноптыкі аб'явілі і на сёння. Днём па ўсходзе краіны захаваецца вецер парывамі да 20 метраў за секунду. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег.