АТН працягвае паказ тэлефільма "За секунду да подзвігу"

14 мая 2015

Аўтары праекта пры дапамозе камп'ютарнай графікі рэканструявалі восем гісторый пра беларускіх лётчыкаў і танкістаў. Здзейсненыя ў гады Другой сусветнай, гэтыя подзвігі за 70 гадоў змаглі паўтарыць толькі адзінкі. Чатыры паветраныя тараны Барыса Коўзана і неверагодны бой Аляксандра Гараўца. За паўгадзіны ён збівае 9 самалётаў "Люфтвафэ". Сёння фільм трэці - у рамках "Панарамы".